Михалюк Павел Рышардович
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь
Молодость, традиции и опыт - залог будущего нашей Беларуси

Михалюк Павел Рышардович
Главная Новости

Новости

У Вялікім Мажэйкаве прайшоў дэпутацкі прыём


21 02/2020

 

“Плённа вам працаваць і нам дапамагаць!” Такое пажаданне выказалі жыхары аграгарадка Вялікае Мажэйкава дэпутатам, якія правялі тут сумесны прыём грамадзян і “прамую лінію”. У размове з вяскоўцамі бралі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шчучынскай выбарчай акрузе №60 сёмага склікання П.Р. Міхалюк, старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк, дэпутат Мажэйкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Г.М. Каляда і старшыня мясцовага сельвыканкама А.Я. Жэшка. Абмеркаваць хвалюючыя пытанні ў адкрытым дыялогу з народнымі абраннікамі вырашылі трое жыхароў вёскі Кіралі. Яны расказалі пра агульную грамадскую праблему. Людзі просяць на ўчастку М6, што акурат насупраць Кіралёў, абуладкаваць пешаходны пераход і прыпыначныя пункты. Справа ў тым, што пасля рэканструкцыі шашы тут былі ўсталяваны суцэльныя адбойнікі, якія падзяляюць палосы руху. Цяпер жыхарам вёскі, каб патрапіць на другі бок – у Нарчы ці ў лес, трэба прайсці два кіламетры абочынай да Смалярні, там перайсці дарогу і зноў павярнуць назад. А не то зрабіць такі ж зігзаг у бок вёскі Шпількі… Падарожжа небяспечнае: міма праносяцца аўтамабілі. Па словах кіралёўцаў, нязручнасці з аб’ездам адчуваюць і вадзіцелі, і пасажыры (аўтобусы і маршруткі тут не спыняюцца).

Дапамогі ў вырашэнні праблемы вяскоўцы ўжо шукалі ў РУП “Гроднааўтадар”, Мінтрансе, іншых ведамствах и службах. Ім патлумачылі: абуладкаванне дадатковай пары аўтобусных прыпынкаў з пешаходным пераходам супярэчыць нормам праектавання па адлегласці да існуючых прыпынкаў. Звяртаючыся да П.Р. Міхалюка з просьбай дапамагчы вырашыць гэтае пытанне, людзі падкрэсліваюць яго актуальнасць для Кіралёў: вёска жывая – тут каля 40 жыхароў. А летам і таго больш: прыязджаюць дачнікі, дзеці і ўнукі. Вяртаюцца на малую радзіму і гараджане-пенсіянеры.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хвядзюк адзначыла: органы ўлады пра сітуацыю ведаюць, але ў шашы М6 свая ведамасная прыналежнасць і асаблівы рэжым руху. “Пытанне патрабуе дадатковага вывучэння, – перакананы і П.Р. Міхалюк. – Пастараюся сустрэцца з усімі зацікаўленымі бакамі і ўсё як след абмеркаваць. Толькі тады можна даць пэўны адказ”.

Прыйшлі на дэпутацкі прыём і дзве жыхаркі Вялікага Мажэйкава. Жанчыны прасілі зрабіць капітальны рамонт праезджай часткі на Маладзёжнай і Палявой. Маўляў, грэйдзіраванне ўжо не дапамагае. Дарэчы, пасля завяршэння прыёму дэпутаты пабывалі на гэтых вуліцах, як і на месцы з’езду на М6 з боку вёскі Кіралі, на свае вочы пабачылі і ацанілі сітуацыю. 

У гэты ж дзень дэпутат Палаты прадстаўнікоў П.Р. Міхалюк прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні сесіі Ражанкаўскага сельскага Савета дэпутатаў, дзе абмяркоўваліся пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва.


dzyannica.by 

Все новости